Темы

Моладзь праводзіць летнія канікулы з карысцю для асабістага бюджэта

Як школьнікам арганізаваць свой летні вольны час, і разам з тым навучыцца новаму і карыснаму? Хтосьці летам увесь дзень праводзіць на рэчцы ці ганяе з сябрамі ў футбол, а хтосьці ў Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі «Ветразь надзей” займаецца па другаснай занятасці пашывам разнастайных вырабаў. Гэтым летам 110 хлапчукоў і дзяўчынак вырашылі правесці частку свайго часу з карысцю для асабістага бюджэту.
– Другасная занятасць – гэта велізарная дапамога для дзяцей, якія не жадаюць сядзець без справы, а імкнуцца зарабіць свае першыя грошы. Навучэнцы школ, а таксама студэнцкая моладзь будуць працаваць у 4 змены. У дадзены момант ужо прыступіла да працы другая брыгада з 31 чалавека. Дзеці прымаюцца на працу ў якасці швачкі па працоўнай дамове і заяве, якую ад 14 да 16 гадоў падаюць бацькі, пасля 16 год – навучэнцы складаюць самастойна. Дзеці ад 14 да 16 гадоў працуюць па 5 працадзён, за якія заробяць па 77,82 руб; ад 16 гадоў да 18 – да 87,36 руб, і ад 18 гадоў – да 76,44 руб. І адпрацуюць такія рабяты па 6 працадзён. Складзены каштарыс выдаткаў па арганізацыі часовай занятасці. Са сродкаў бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва вылучаны сродкі на аплату працы – 11917,18 руб, а таксама на набыццё матэрыялаў – 11926,82 руб. За ўсе змены плануецца зрабіць 1075 адзінак вырабаў, за першую змену ўжо выраблена 273 адзінкі.
– Цесна супрацоўнічаем з упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва, – дзеліцца Надзея Лаўрыненкава, намеснік дырэктара па ВВР ДУДА «РЦТДзіМ».
Пад кіраўніцтвам педагога дадатковай адукацыі ўстановы Алены Сотнікавай дзеці займаюцца пашывам пасцельнай бялізны, ручнікоў, рукавіц і інш. Алена Аляксандраўна прызнаецца, што і сама калісьці наведвала гурток «Канструяванне і мадэліраванне адзення», затым працавала па другаснай занятасці. Праўда, як распавяла педагог, раней усё больш даводзілася рабіць цацкі. Калі зразумела, што ёй падабаецца займацца гэтым заняткам, вырашыла атрымаць спецыяльнасць «швачка-кравец», а затым зноў вярнулася ў родныя сцены, але ўжо ў якасці педагога.
– Хтосьці ўпершыню прыйшоў у наш швейны цэх, з іншымі ўжо даводзілася працаваць. Варта адзначыць, што ў дзяцей, якія прыходзяць сюды з года ў год ужо досыць добра атрымліваецца працаваць на швейнай машыне. У асноўным рабяты ўжо знаёмыя паміж сабой, а калі не, то ёсць цудоўная магчымасць знайсці сабе новых сяброў, бо атмасфера ў нас вельмі добразычлівая, працуем на пазітыве. Пахвальна, што ўсё часцей у нас можна сустрэць хлапчукоў, – распавядае Алена Сотнікава.
Цікава было паразмаўляць і з дзецьмі, якія з задавальненнем расказалі аб сваім карысным захапленні. Напрыклад, Ірына Лакомая ўжо скончыла 1 курс каледжа па спецыяльнасці швачка. Дзяўчына прызналася, што ў ЦТДзіМ яна ходзіць з 14 гадоў. Займаючыся пашывам разнастайных вырабаў, яна вырашыла таксама звязаць сваё жыццё з гэтым карысным заняткам. А не так даўно на дыпломную працу самастойна пашыла сваю першую сукенку. Маша Сочнева таксама не першы год наведвае ЦТДзіМ. Сёння дзяўчына ўжо студэнтка, асвойвае філалагічны профіль у Мінскім дзяржаўным ліцэі, аднак гэта не замінае ёй у вольны час займацца пашывам разнастайных вырабаў. Дзяўчына прызналася, што прыемна будзе атрымаць сваю ўласную зарплату, зусім як дарослыя. Кацярына Зенукова таксама ў вольны ад вучобы час, з задавальненнем займаецца шыццём. Студэнка прызналася, што заробленыя грошы дадасць у скарбонку, каб потым купіць тэлефон. А вось актывіст СШ №2 Уладзіслаў Піўчанка тут упершыню, але яму падабаецца. Хлопец прызнаўся, што першапачатковыя асновы ў працы са швейнай машынкай у яго ўжо ёсць, бо дома прыбор таксама маецца. Ну, а наконт заробленых грошай – на кішэнныя расходы хопіць.
Вось так нясумна і з карысцю навучэнцы і студэнцкая моладзь праводзіць сваё лета. Ну, а вырабы, якія рабяты пашыюць сваімі рукамі адправяцца ў Быхаўскі дом-інтэрнат, Каменскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў, Чавускі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў, Крычаўскі дом-інтэрнат, Хоцімскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат, Касцюковіцкі РЦСАН, аддзел адукацыі спорту і турызму Хоцімскага райвыканкама.
Вольга Зайцава

Последние новости

Актуально

Традиции, которые нас объединяют. Хотимчане принимают участие в республиканском субботнике

12 апреля 2025
Читать новость
Актуально

На Хотимщине проходит республиканский субботник

12 апреля 2025
Читать новость
Актуально

Хотимчане принимают участие в республиканском субботнике

12 апреля 2025
Читать новость
Общество

Ни одно противоправное деяние в отношении судебного исполнителя не останется без внимания!

11 апреля 2025
Читать новость
Общество

Зацепило. Да, это свершилось!

11 апреля 2025
Читать новость
80 лет победы

На Хотимщине увековечили память советских летчиков

11 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем