Темы

Творчы, энергічны, мэтанакіраваны педагог Алена Уладзіміраўна

Творчы, энергічны, мэтанакіраваны педагог Алена Уладзіміраўна

Малады спецыяліст Алена Парахонька, педагог дадатковай адукацыі ЦТДзіМ пасля заканчэння Магілёўскага  дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.Куляшова па размеркаванні трапіла ў Хоцімскі раён. Прызнаецца, што ніколі не даводзілася  бываць тут  раней, нават праездам. Перад першым працоўным днём хваляванняў у Алены Уладзіміраўны было нямала: дзе давядзецца жыць, як прымуць у калектыве,  як знайсці кантакт і стаць сябрам дзецям. Але паступова кожнае з іх паспяхова вырашылася.

– Я вельмі задаволена, што аднойчы зрабіла менавіта  такі выбар і стала педагогам- харэографам. Хоць прызнаюся, быў гэты выбар хуткі і спантанны. Мне вельмі падабаецца працаваць з дзецьмі: не толькі я іх чамусьці вучу, але і ад іх вучуся сама нейкім рэчам. Танец – гэта не проста нейкі рух, гэта цэлая гісторыя, ідэя, у якую закладзены сэнс, і гэты сэнс неабходна данесці да гледача,- дзеліцца суразмоўца.

У ліку самых любімых народных танцаў педагога: татарскі, арабскі, іспанскі, італьянскі. Праз два месяцы працы ў маладога працаўніка  ёсць ужо і невялікія дасягненні. Хоць невялікімі яны здаюцца толькі на першы погляд. На самай справе, развучыць з дзецьмі  танец, ці правесці флэшмоб праз некалькі дзён рэпетыцый, атрымалася б не ў кожнага. У Алены гэта атрымоўваецца, і прычым вельмі цікава і неардынарна. Ініцыятыўнага маладога спецыяліста з цікавымі ідэямі рады падтрымаць у калектыве, і гэта прыдае ўпэўненасці рухацца наперад.

Вольга Зайцава

Последние новости

Актуально

Единый день безопасности прошел 26 сентября

26 сентября 2024
Читать новость
Актуально

На политической карте Хотимска появилась новая партия

26 сентября 2024
Читать новость
Актуально

Три единицы

26 сентября 2024
Читать новость
Актуально

Сегодня. 26 сентября. День города. День освобождения Хотимского района от немецко-фашистских захватчиков

26 сентября 2024
Читать новость
Актуально

Огонь, который пожирает: пожары в экосистемах – угроза для природы и людей

26 сентября 2024
Читать новость
Актуально

27 сентября состоится празднование освобождения Хотимска от немецко-фашистских захватчиков. Анонс мероприятий, посвящённых Дню города

25 сентября 2024
Читать новость