Жыць і тварыць на роднай зямлі
Дзякуючы творчым калектывам Хоцімшчыны, аб нашым раёне ведаюць далека за межамі вобласці і краіны. Аб іх дасягненнях раённая газета заўжды расказвае сваім чытачам. Напрыклад, поспехаў і ўзнагарод у народнага ансамбля «Хлопцы пасялковыя» ужо столькі, што не пералічыць. Толькі за мінулы год калектыў папоўніў сваю капілку, прыняўшы ўдзел у агульнагарадскім конкурсе «Играй, гармонь», які праходзіў у горадзе Навазыбкаў, анлайн-фестывалі «Две Руси – две сестры», ва ўсерасійскім конкурсе музычных праектаў народаў Расіі «Жывая нітка».
Выбар наступнага героя для праекта «Сэнс жыцця» адбыўся праз сацыяльную сетку Instagram напярэдадні значнай для нашай краіны падзеі – VI Усебеларускага народнага сходу. Шчырае выступленне кіраўніка і адначасова выканаўцы народнага ансамбля «Хлопцы пасялковыя» Валерыя Жадана да хоцімскіх дэлегатаў вельмі кранула. Нарэшце, варта адзначыць Валерый на працягу апошняга года актыўна выказвае сваю грамадзянскую пазіцыю і гатовы абсалютна з любым паразважаць на дадзеную тэму. «Патрыятызм кожны разумее па-свойму. Ёсць любоў да радзімы, якая ў душы. Гэта пра мяне», – разважае выканаўца ансамбля. Любоўю да роднай старонкі прасякнуты і песні ўпадабанага хацімчанамі, цяпер ужо народнага, ансамбля «Хлопцы пасялковыя».