Темы

Хацімчане аб незалежнай краіне

Хацімчане аб незалежнай краіне

Напярэдадні Дня Незалежнасці Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка традыцыйна звярнуўся да беларусаў. Свае меркаванні па гэтай нагодзе выказалі і хацімчані.

Кацярына Даніленка,
галоўны спецыяліст аддзела ідыялогіі, культуры і па справам моладзі райвыканкама:
– Напярэдадні галоўнага свята краіны Прэзідэнт выступіў з яркай і адкрытай прамовай. Асабіста заўважыла яго словы пра аб’ядноўванне беларусаў. «У старажытнасці ў беларускага народа было многа імёнаў – крывічы, дрыгавічы, радзімічы, але іх аб’ядноўвалі: адна вера – у праўду і справядлівасць; адно імкненне – берагчы традыцыі і абараняць свае дамы, сем’і; адна любоў да Радзімы – кавалачка зямлі, дзе беларусы нарадзіліся і сталі народам», – сказаў Аляксандр Рыгоравіч. І з ім нельга не згадзіцца. Невялікі кавалачак зямлі, на якім ужо шмат гадоў жывуць беларусы, сапраўды аб’ядноўвае нас. Я думаю, кожны беларус у апошні час зразумеў, што менавіта разам мы можам перамагчы любыя непрыемнасці. Мы беражліва адносімся да гістарычнай памяці кожнай эпохі. У некаторых краінах усе больш актыўна праяўляюцца рысы адраджэння фашызму, але наша дзяржава дае гэтым праявам рашучы адпор. Упэўнена, што беларусы любяць сваю краіну і заўжды будуць разам, як адзіная сям’я, каб сберагчы сваю гісторыю, мову, традыцыі, самабытнасць сваей краіны і народа.

Вольга Рэусава,
першы сакратар РК ГА «БРСМ»:
– У сваім выступленні Аляксандр Рыгоравіч надаў асаблівую ўвагу тэме Вялікай Айчыннай вайны і гістарычнай памяці народа: «У апошняй, Вялікай Айчыннай, беларусы абаранялі не толькі сваё жыццё, але і памяць пра былыя пакаленні, якая была б проста выкраслена з сусветнай гісторыі. Гэта была вайна на знішчэнне славянскага этнасу, культуры і цэлых народаў. І сёння мы ўсё часцей гаворым пра тое, што яна, гэта вайна, не закончылася. Не закончылася, таму што мы ўсё яшчэ не перапахавалі апошняга воіна, які загінуў, і апошняга мірнага жыхара, які быў па-зверску забіты ў той вайне». І гэта сапраўды важна. Асабіста дзеля нашай моладзі. Бо менавіта маладое пакаленне – наша будучыня і патрэбна, каб яны памяталі сваё мінулае і былі патрыетамі сваей краіны.

 

Эльміра КАРПАВА

Последние новости

Актуально

Школьники из Хотимска узнали об особенностях работы врачей

15 апреля 2025
Читать новость
В районе

Учащимся и педагогам Хотимского района рассказали о здоровье, безопасности и важности профилактических мероприятий

15 апреля 2025
Читать новость
Происшествие

В Мстиславском районе пресечена перевозка крупной партии мяса

15 апреля 2025
Читать новость
Актуально

Призывникам Хотимского района на заметку!

15 апреля 2025
Читать новость
БелТА: в стране и мире

Лукашенко на встрече с Нарышкиным: надо посоветоваться по некоторым вопросам, как будем действовать дальше

15 апреля 2025
Читать новость
Актуально

Яна Егоренкова заняла I место в районном этапе республиканского смотра-конкурса детского творчества «Спасатели глазами детей»

15 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем