Темы

У СШ № 1 прайшла літаратурная вечарына, прысвечаная 105-годдзю з дня нараджэння паэта-земляка Пятра Прыходзькі

У СШ № 1 прайшла літаратурная вечарына, прысвечаная 105-годдзю з дня нараджэння паэта-земляка Пятра Прыходзькі

25 лютага адзначалася 105 год з дня нараджэння паэта-земляка Пятра Прыходзькі.

У сярэдняй школе № 1 г. п. Хоцімска прайшла літаратурная вечарына для 6-х класаў «Не дазваляў ён гаснуць слову». Вучні даведаліся пра цікавыя факты жыцця Пятра Фёдаравіча Прыходзькі. Паэт немаўляткам застаўся сіратой. Хлопчык выхоўваўся ў дзеда, Яфіма Іванавіча Пруднікава. Першай настаўніцай Пятра была маці А. Куляшова К.Ф. Ратабыльская. Паэт з цеплынёй успамінаў урокі гэтай цудоўнай жанчыны, падтрымліваў сувязь з Кацярынай Фамінічнай. Першае працоўнае месца таксама было ў Хоцімску ў райкоме камсамола, а потым у Хоцімскай раённай газеце «Калгасная звязда» адказным сакратаром. Пятро Прыходзька – удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, якую прайшоў з самага пачатку і да канца, перамогу сустрэў у Берліне.

Паэт жыў у Мінску, але не страчваў сувязь з малой радзімай. П. Прыходзька напісаў нямала вершаў, прысвечаных любімай Хоцімшчыне, паэму «Дар князёўны». Не абмінуў увагай і маленькіх чытачоў, прысвяціў ім зборнікі вершаў «Сустрэча з маленствам», «Каляка-маляка», «Сцяблінка», «Бярозавы лісток». На мерапрыемстве вучні прачыталі на памяць вершы, прысвечаныя дзецям, са зборніка «Бярозавы лісток».

30 лістапада 2006 года перастала біцца сэрца Пятра Фёдаравіча Прыходзькі. Ён любіў і паважаў свой родны кут, землякоў. Мы маем пачэснае права ганарыцца такім паэтам-земляком і захоўваць светлую памяць аб ім.

Алена Казлова,
настаўнік беларускай мовы
і літаратуры СШ № 1

Последние новости

БелТА: в стране и мире

Лукашенко провел встречу со спецпосланником США в Беларуси Джоном Коулом

12 декабря 2025
Читать новость
В мире

Иероглиф «медведь» выбрали символом 2025 года в Японии

12 декабря 2025
Читать новость
Общество

Преимущества направления электронных обращений посредством государственной единой (интегрированной) республиканской автоматизированной системы учета и обработки обращений граждан и юридических лиц

12 декабря 2025
Читать новость
Общество

В Могилевской области объявлен конкурс проектов для региональной научно-технической программы 2026–2030 годов

12 декабря 2025
Читать новость
Актуально

Заседание рабочей группы: подведены итоги года и определены задачи

12 декабря 2025
Читать новость
Общество

Минск преобразился в преддверии ВНС

12 декабря 2025
Читать новость

Рекомендуем