Темы

Хучава Марыя – дыпламант Рэспубліканскага конкурсу навукова-даследчых работ

Хучава Марыя – дыпламант Рэспубліканскага конкурсу навукова-даследчых работ

30-га кастрычніка ў сэрцы нашай   рэспублікі – горадзе-героі Мінску – адбылося ўрачыстае падвядзенне вынікаў Рэспубліканскага конкурсу навукова-даследчых работ “Вы паслухайце родную мову: жаўруковаю песняй звініць…”(да 95-годдзя Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі). Сярод вялікай колькасці работ, прадстаўленых на конкурс, які праводзіўся НАН Беларусі  сумесна з часопісам “Роднае слова”, работа  вучаніцы сярэдняй школы №2 г.п. Хоцімска Марыі Хучавай “Дыялектызмы ў навелах “Давыд-гарадоцкія каноны” Георгія Марчука” атрымала Дыплом ІІІ ступені. Высокую ўзнагароду і памятны падарунак Марыя атрымала з рук дырэктара Інстытута  І. Л. Капылова.

Пасля  ўрачыстага ўзнагароджання ўдзельнікам мерапрыемства была прадстаўлена магчымасць стаць першымі наведвальнікамі Музея старажытнабеларускай культуры НАН Беларусі, афіцыйнае адкрыццё якога прызначана  на 2-га лістапада. Барыс Андрэевіч Лазука, кіраўнік музея, настолькі пранікнёна, эмацыянальна расказваў пра рарытэты, прадстаўленыя ў музеі, пра гісторыю кожнага экспаната, пра пошукавую і рэстаўрацыйную работу, якая вялася і вядзецца і па сённяшні дзень, што не толькі вучні, але і настаўнікі былі ў захапленні ад экскурсіі.

Беларускамоўнае асяроддзе,  у якім  апынуліся ўсе ўдзельнікі мерапрыемства, безумоўна, наклала адбітак на іх настраёвасць. Па словах Марыі, душа яе таксама “жаўруковаю песняй звінела”!

Таццяна Мірошнікава, настаўнік беларускай мовы СШ №2.

Последние новости

В районе

В Хотимске прошла акция “Город без трафаретов”

31 октября 2024
Читать новость
Тайны вселенной

Ученые обнаружили морское существо, способное поворачивать старение вспять

31 октября 2024
Читать новость
В районе

В школьном лагере дети проводят время весело и интересно

31 октября 2024
Читать новость
Актуально

Хучава Марыя – дыпламант Рэспубліканскага конкурсу навукова-даследчых работ

31 октября 2024
Читать новость
Происшествие

Мужчина умер от удара током при работе с электрическим отбойным молотком в Ивацевичах

31 октября 2024
Читать новость
БелТА: в стране и мире

Как деградирует глобальная безопасность? Лукашенко назвал четыре сферы, которые оказались под ударом

31 октября 2024
Читать новость

Рекомендуем