Темы

У садку мы не сумуем – А гуляем і сябруем

У садку мы не сумуем –  А гуляем і сябруем

Любое свята ў дзіцячым садку №3 — гэта заўсёды весела, цікава, ярка. Штодзённа тут запланаваны рознатэматычныя гульні і мерапрыемствы. Напрыклад, на мінулым тыдні рабят старэйшай групы №1 чакала чарговае займальнае спаборніцтва “Кліч джунгляў”, у якім прынялі ўдзел выхаванцы з іншых груп.

Дзве каманды “Драпежнікі” і “Траваедныя” спаборнічалі ў розных эстафетах, але напачатку выхавацелі расказалі рабятам аб джунглях, жывёлах, якія там жывуць. Потым выхаванцы і самі змаглі ператварыцца ў розных звяроў і паспаборнічаць у хуткасці і кемлівасці. Дзеткі паспрабавалі ператварацца ў розных жывёл: скакалі як малпачкі, перадавалі па кругу страусавае яйка, палявалі прабіраючыся праз ліяны, складвалі пазлы з жывёламі, мераліся сіламі, а падчас музычных паўз танчылі з выхавацелем “Вясёлую звяробіку” і слухалі песні ў выкананні рабят з іншых груп. У адным конкурсе перамагала адна каманда, у наступным – другая, а за ходам гульні ўважліва сачыла кампетэнтнае журы. У выніку – перамагло сяброўства, усе ўдзельнікі атрымалі ўзнагароду – бурныя апладысменты, шмат пазітыву і салодкія ласункі. А для выхавальнікаў і балельшчыкаў узнагародай сталі ўсмешкі ўдзельнікаў мерапрыемства.


– Значэнне рухомых гульняў для дашкольнікаў складана пераацаніць, паколькі гэта выдатная магчымасць дапамагчы дзіцяці развівацца ўсебакова на фізічным, сацыяльным, эмацыйным узроўнях. Менавіта гульні ў дзіцячым садку фарміруюць характар, развіваюць у дзетак кемлівасць. Трэба памятаць, што гульня дастаўляе дзіцяці сапраўдную радасць, якая глыбока пранікае ў душу і застаецца там назаўжды, – напрыканцы пракаменціравала кіраўнік фізічнага выхавання дзіцячага садка Наталля Еўдакіменка.

Вольга ЗАЙЦАВА

 

Последние новости

Актуально

В четверг можно обратиться в профсоюзную общественную приемную

9 апреля 2025
Читать новость
Актуально

В Хотимском районе стартовал II региональный форум «Местное самоуправление в Могилевской области: Инициатива. Единство. Действие. Результат»

8 апреля 2025
Читать новость
В районе

Сегодня прошла профориентационная встреча с выпускниками школ Хотимского района

8 апреля 2025
Читать новость
Актуально

Хотимчанки завоевали серебро

8 апреля 2025
Читать новость
Общество

Профсоюзная общественная приемная по вопросам потребительского рынка будет работать 10 апреля

8 апреля 2025
Читать новость
БелТА: в стране и мире

Лукашенко дает интервью межгосударственной телерадиокомпании “Мир”

8 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем