Темы

У Хоцімском раене ідзе месячнік па добраўпарадкаванні

У Хоцімском раене ідзе месячнік па добраўпарадкаванні

З 24 верасня па 23 кастрычніка на тэрыторыі Хоцімскага раена праходзіць месячнік па ўборцы і добраўпарадкаванні населеных пунктаў.

Да работ ужо падключыліся ўсе працоўныя калектывы нашага прыбеседскага краю, а таксама многія жыхары, якія пачалі наводзіць парадак ля сваіх домаўладанняў.
У мінулую суботу калектывы раеннага цэнтра культуры і Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі працягнулі пасадку дубовай алеі ля ракі Бесядзь у г.п. Хоцімску. Як распавеў карэспандэнту “ШК” Аляксандр Цішчанка, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, якога журналіст заспела на пасадцы дубравы, хоцімчане з гонарам ставяцца да таго, што наш раен з’яўляецца самым экалагічна чыстым у Беларусі, а таму з радасцю прымаюць удзел у яго азеляненні. Варта заўважыць, што ў свой выхадны займаліся азеляненнем – пасадкай дрэў уздоўж аўтамабільных трас таксама і актывісты РА ГА “БРСМ”, маладыя і вопытныя педагогі школ райцэнтра, Трасцінскага ВПК і Бярозкаўскай СШ.
Акрамя таго, у рамках месячніка шэфскую дапамогу сельскагаспадарчым арганізацыям аказалі калектывы райвыканкама, горгазу, РАНС, РЭС, УКП “Жылкамгас”, лясніцтваў раена і ваенкама. А вось калектыў ПМК-276 дружна працаваў на будаўніцтве 20-кватэрнага дома, каб паспець да новаго году здаць яго ў эксплуатацыю.
Што і казаць, разам любая праца ладзіцца…

Улас. інфарм.

Последние новости

Общество

Цены, наличие и качество товара. Профсоюзная общественная приемная будет работать 20 февраля в Могилевской области

18 февраля 2025
Читать новость
Актуально

Александр Лукашенко подписал закон об изменении кодексов по вопросам уголовной ответственности

18 февраля 2025
Читать новость
Актуально

Лукашенко предложил сформировать перечень добропорядочных бизнесменов, которые получат “индульгенцию” от проверок

17 февраля 2025
Читать новость
Общество

Авансовый платеж по земельному налогу необходимо уплатить не позднее 24 февраля

17 февраля 2025
Читать новость
Актуально

Александр Лукашенко назвал развитие в Беларуси комфортной бизнес-среды одним из приоритетов

17 февраля 2025
Читать новость
В районе

… Ярка! Нова! Незвычайна!.. Так у СШ №2 г. п. Хоцімска з 10 па 15 лютага прайшоў Тыдзень беларускай мовы

17 февраля 2025
Читать новость

Рекомендуем