Темы

Адпачынак у палатачным лагеры Хоцімскага раёну – весела і з карысцю

Адпачынак у палатачным лагеры Хоцімскага раёну – весела і з карысцю

Лета – асаблівая пара для кожнага школьніка, пара новых сустрэч, новых сяброў. І адной з самых цікавых летніх прыгод з’яўляецца час, які даводзіцца перажыць дзеткам у лагеры кругласутачнага знаходжання «Выбар», арганізаванага на базе Веткаўскага ВПК.

12 ліпеня завяршылася першая змена, а ўжо з 16 ліпеня лагер зноў прымаў хлопчыкаў і дзяўчынак з розных устаноў адукацыі раёна – Вялікал

іпаўскага ВПК, Бярозкаўскай СШ, Бяседавіцкага ВПК, СШ №1, СШ №2. Рабяты штодзённа адчувалі ўсю прыгажосць паходнага жыцця: начлег у палатках, смачная ежа, прыгатаваная на вогнішчы, гульні на свежым паветры, рознатэматычныя цікавыя мерапрыемствы. Штодня дзеці набывалі турысцкія і спартыўныя навыкі, вучыліся сябраваць, дапамагаць, а таксама быць самастойнымі і працаваць у камандзе.


– Кожны дзень у палатачным лагеры запланаваны рознатэматычныя мерапрыемствы: “Дзень здароўя”,” Дзень фантазёраў”, “Дзень сяброўства”, “Дзень добрых манер”, “Дзень творчасці” і г. д. Палатачны лагер наведваюць 10 хлопчыкаў і 5 дзяўчынак, у асноўным гэта рабяты 11-13 гадоў са шматдзетных сем’яў, а таксама якія знаходзяцца на ўнутрышкольным кантролі і ў сацыяльна небяспечным становішчы. Штодзённа педагогамі Бяседавіцкай школы ажыццяўляюцца дзяжурствы, таксама лагер наведваюць супрацоўнікі РАУС і РАНС. Для рабят створаны ўсе ўмовы для цікавага і камфортнага правядзення часу, абсталяваны месцы для прыёму ежы і ажыццяўлення гігіенічных працэдур, ёсць інфармацыйны стэнд, дзе кожны можа пазнаёміцца з актуальнай, патрэбнай і карыснай інфармацыяй, а таксама стэнд з рэжымам дня і запланаванымі на кожны дзень мерапрыемствамі. Мы, педагогі, кожны дзень назіраем за тым, як дзеці з розных школ пасябравалі за гэтыя дні. Прывыклі да ранішняй зарадкі, да гатавання на кастры, актыўнага ўдзелу ў спартыўных спаборніцтвах, віктарынах і конкурсах, да вячэрніх дыскатэк. Больш за ўсё згуртавалі рабят вячэрнія размовы каля вогнішча, сумеснае вядзенне гаспадаркі і сумесны вольны час, – дзеліцца начальнік палатачнага лагера Дзяніс Ігнацьеў.
У размову ўключыліся дзяўчаты, якія расказалі, як весела яны праводзяць час у лагеры. Больш за ўсё падабаецца ўдзельнічаць у розных конкурсах, і нават на дожджык яны не звяртаюць увагі. Вось, напрыклад, учора ўдзельнічалі ў конкурсе малюнкаў “Жамчужына беларускага леса” і збіралі букеты кветак.
Каб час у лагеры прайшоў яшчэ больш цікава і запомніўся надоўга, насычаную праграму рабятам прапанавалі супрацоўнікі РЦК, якія ператварыліся ў сапраўдных артыстаў і правялі з прысутнымі разнастайныя конкурсы і спаборніцтвы з прыемнымі падарункамі і сюрпрызамі. Кожны жадаючы мог паскакаць на батуце, а з дапамогай аквагрыма адчуць сябе сапраўдным героем. Таксама супрацоўнікі РАНС і БРСМ у гэты дзень правялі сумесную акцыю “Канікулы без дыму і агню” і расказалі пра правілы бяспечных паводзін падчас летніх вакацый, прысутным былі раздадзены стыкеры, буклеты, памяткі.
На працягу ўсёй змены хлопчыкі і дзяўчынкі лагера “Выбар” уцягнуты ў калейдаскоп розных падзей. Кожны наступны дзень рабят не падобны на папярэдні і напоўнены новымі ўражаннямі, зносінамі і сустрэчамі з новымі людзьмі. Хочацца спадзявацца, што для кожнага дзіцяці лагер адкрыўся сваёй гранню, а ў хлопчыкаў і дзяўчынак яшчэ надоўга застануцца самыя цёплыя ўражанні аб вясёлых днях, праведзеных на прыродзе ў кампаніі сяброў.

Вольга ЗАЙЦАВА

Последние новости

В районе

Оксана Прудникова: “Наше будущее зависит от нас и нашего единства”

22 января 2025
Читать новость
БелТА: в стране и мире

Мид заявил о грубейшем вмешательстве ЕС в белорусскую электоральную кампанию

22 января 2025
Читать новость
БелТА: в стране и мире

Наращивание присутствия Беларуси в Африке и искусственный интеллект. Лукашенко принял с докладом Шеймана

22 января 2025
Читать новость
Актуально

Ирина Меркуленко: “Участие в избирательной кампании – это мой гражданский долг и право”

22 января 2025
Читать новость
Актуально

Фотофакт: досрочное голосование на выборах Президента продолжается на Хотимщине

22 января 2025
Читать новость
БелТА: в стране и мире

Не упустите возможность сделать прививку против гриппа!

22 января 2025
Читать новость

Рекомендуем