Темы

Як настаўніку беларускай мовы і літаратуры Галіне Прошкінай дапамагае раённая газета “ШК” ў выхаванні вучняў?

Як настаўніку беларускай мовы і літаратуры Галіне Прошкінай дапамагае раённая газета “ШК” ў выхаванні вучняў?

Вось і падыходзіць да канца 2022 год. А гэта азначае, што ў самым разгары падпісная кампанія раённай газеты на 2023 год. Рэдакцыя «ШК» заўжды стараецца надаць увагу сваім любімым і нязменным чытачам. У нашым раёне такіх людзей шмат. Адным з найбольш пастаянных чытачоў з’яўляюцца работнікі сферы адукацыі: настаўнікі, выхавальнікі і іншыя работнікі школ і дзіцячых садкоў, за што супрацоўнікі рэдакцыі вам вельмі ўдзячны.

Адным з яркіх прыкладаў пастаяннага чытача раёнкі з’яўляецца Галіна Прошкіна (на фота), настаўніца беларускай мовы і літаратуры, старшыня прафкама Трасцінскай базавай школы.
– Больш 20 гадоў я выпісываю нашу раённую газету «Шлях Кастрычніка», – паведамляе настаўніца. – Уся мая сям’я вельмі любіць чытаць прэсу. У нас заўжды дома шмат газет, але раёнка сапраўды самая любімая. У абласных і рэспубліканскіх газетах шмат карыснай інфармацыі пра нашу краіну і суседнія дзяржавы, але бліжэй заўжды раёнка. Менавіта тут можна пазнаць навіны раёна, пабачыць на старонках знаёмых і нават сяброў, абмеркаваць з калегамі дасягненні іншых школ, а з сям’ёй – актуальную інфармацыю аб рэгіёне. Вельмі люблю на старонках газеты чытаць пра знаёмых людзей, вершы нашых землякоў, навіны раёна і адукацыі.
Кожны тыдзень я, як класны кіраўнік, праважу з дзецьмі інфармацыйную гадзіну, дзе заўжды абмяркоўваем з вучнямі апошнія навіна раёна, якія былі апісаны ў нашай газеце. Дзеці ўжо ведаюць такую традыцыю і часта самі рыхтуюцца да гэтага занятка, загадзя вывучаюць публікацыі раённай газеты, прыносяць яе ў школу і абмяркоўваем з імі пэўны матэрыял. Асабліва ім цікава чытаць артыкулы, аўтарам якіх з’яўляюцца вучні школ, аб поспехах равеснікаў, напрыклад, пераможцах алімпіяд, конкурсаў, ці цікавай паездкі вучняў у Мінск. Таксама асаблівую ўвагу заслугоўваюць гістарычныя матэрыялы аб нашым раёне і земляках.
Раённая газета нясе ў сабе асобную ролю ў выхаванні дзяцей. Таму мы, настаўнікі, не ўяўляем сваю працу без гэтага выдання, бо яно нам вельмі дапамагае ў штодзённай працы. Менавіта тут можна паказаць дзецям сапраўдны станоўчы прыклад людзей, якія жывуць не далека, але з’яўляюцца сапраўднымі патрыётамі, пяшчотнымі матулямі, майстрамі сваей справы і проста добрымі людзьмі.

Эльміра Карпава.
Фота аўтара

Последние новости

80 лет победы

О значении Великой Победы говорит Сергей Ерошенко, заведующий сектором культуры Хотимского райисполкома

10 апреля 2025
Читать новость
80 лет победы

Галина Задворная, первый секретарь РК ОО “БРСМ”: “Важно, чтобы память о войне оставалась живой, а уроки истории были усвоены”

10 апреля 2025
Читать новость
В районе

Хотимщина гордится победителями олимпиады!

10 апреля 2025
Читать новость
Общество

Определены размеры материальной помощи ко Дню Победы

10 апреля 2025
Читать новость
В районе

В Хотимске 12 апреля пройдут прямые линии

10 апреля 2025
Читать новость
Актуально

Юные хотимские таланты привезли Диплом III степени с областного конкурса

10 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем