Темы

Трасцінскі дэсант Хоцімскага раёну

Трасцінскі дэсант Хоцімскага раёну

Як часта вам даводзілася рабіць нешта для сваёй малой радзімы? І няхай гэта было штосьці не такое глабальнае, напрыклад, пасадка дрэўца ці ўдзел у раённым суботніку. Важна іншае – вы сваімі рукамі рабілі свой край лепш.

Вось і рабяты студэнцкага экалагічнага атрада Тані Карпінскай могуць быць упэўнены – яны зрабілі месца, дзе нарадзіліся і выраслі яшчэ прыгажэй. Фронт работ, які студатрадаўцы выканалі за смену нямалы: добраўпарадкаванне тэрыторыі і навядзенне парадку, дапамога ветэрану ВАВ Аляксандру Мікуціну, уладкаванне дзіцячай пляцоўкі па вул. Навасёлаў, ачыстка зоны адпачынку каля возера, уборка каля абеліска. Але з кожным заданнем яны спраўляліся спаўна, нават дрэннае надвор’е не перашкаджала давесці работу да канца. Аб гэтым расказала старшыня сельскага Савета дэпутатаў Іна Хількевіч: «У гэтым годзе ў нашым атрадзе працавала 10 чалавек, усе актывісты БРСМ, у асноўным гэта навучэнцы школы, толькі 1 чалавек студэнт Клімавіцкага аграрнага каледжа. Усе планы, якія ставіліся перад рабятамі, выконваліся адказна. Дзякуючы іх старанням, у вёсцы з’явілася сапраўдная дзіцячая пляцоўка, самыя маленькія жыхары нашай вёскі ацанілі пляцоўку ў першы ж дзень. Прыемна было назіраць за рабятамі, якія дружна выконвалі любую даручаную працу».
Да аповяду Іны Васільеўны далучылася і педагог школы Галіна Прошкіна, якая расказала аб кожным з сваіх падапечных, аб тым, як яны разам радаваліся сваім агульным маленькім поспехам і кожны дзень дарылі часцінку сэрца свайму краю.
Паступова ў размову ўключыліся і самі рабяты, якія паведалі аб сваіх планах на будучыню, і аб тым, куды патрацяць заробленыя грошы. Напрыклад, актывістка і выпускніца школы Валерыя Трубнікава прызналася, што марыць стаць гісторыкам, а самастойны заробак патраціць на ажыццяўленне запаветнай мары. А вось Ілля Корнеў ужо студэнт, юнак са шматдзетнай сям’і. Ен ніколькі не пашкадаваў, што прыйшоў сюды, а прыемны фінансавы дадатак ён дабавіць на камп’ютар.
Вось так трасцінскі дэсант весела і карысна праводзіць свой летні адпачынак, кожны дзень уласнымі рукамі робячы добрае для сваёй малой радзімы.

Вольга Зайцава

Последние новости

Актуально

На Хотимщине стратовала ежегодная республиканская акция “Наши дети”

26 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Разговор о важном: губернатор Приднепровского края Анатолий Исаченко встретился с активом Хотимского района Хотимщины

24 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Сегодня состоялось торжественное открытие Хотимской районной центральной больницы после капитального ремонта и модернизации

24 декабря 2024
Читать новость
Происшествие

С не отработавшего по распределению выпускника осиповичского колледжа взыскали в бюджет более Br5 тыс.

24 декабря 2024
Читать новость
Актуально

В Хотимском районе образованы участковые комиссии по выборам Президента Республики Беларусь

23 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Фотофакт: Как прошел I Новогодний турнир по волейболу среди женских команд

23 декабря 2024
Читать новость

Рекомендуем