Темы

Зямлі бацькоўскай прыцягненне

Зямлі бацькоўскай прыцягненне

Першы месяц зімы выдаўся снежным. Насыпала столькі, што ні прайсці, ні праехаць.Снежань поўнасцю адпавядаў сваёй назве. Усяго адзін месяц заставаўся да наступлення самага чароўнага свята года. Навагодняя мітусня адчувалася як у горадзе, так і ў самым малым пасёлку.
Адна з нямногіх ціха і спакойна сустракала новы дзень Міраўка. Усё, няма вёскі. Знікла. Быццам і ніколі не было яе. Растварылася, быццам легкая смуга.
Тарас апошні забіраў бацькоў у горад. З ранейшых васьмі дзесяткаў двароў уцалела менш дзесяці, усіх міраўцаў па чарзе перавезлі дзеці ў гарадскія кватэры. Прыйшла чарга і да яго старых. Іх маленькая хацінка знаходзілася на самым ускрайку вёскі. А калісьці жыццё тут біла ключом.
Пакуль юнак знайшоў некалькі дошак, ржавыя цвікі і малаток, каб закалаціць родныя акенцы, бацькі збіралі рэчы і загружалі іх у машыну. Бралі самае неабходнае, астатняе сын абяцаў перавезці потым.
Калі асноўныя рэчы былі туга напханы ў бартавік, маці прапанавала па старым звычаі прысесці на дарожку. Усе трое, быццам па камандзе, прымасціліся – нехта на слончык, хтосьці – на вялізныя вузлы з рэчамі. Некалькі хвілін падаліся хлопцу вечнасцю. Ён утупіў свой позірк у бярвенчатую сцяну, на якой вісеў стары гадзіннік са зламанай “кукушкай”. Тарас успомніў, як разам з братам зламалі яе якраз напярэдадні навагодніх канікул, і яна назаўжды перастала “кукаваць”. Так і не атрымалася ў бацькі адрамантаваць. Мімалётна праскочылі ў галаве некалькі запамінальных урыўкаў з дзяцінства …
Традыцыйна ёлка ў іх хаце з’яўлялася якраз за дзень да свята. Тарас з братам чакалі з’яўлення зялёнай прыгажуні цэлы дзень. А калі адчувалі, што бацька з ялінкай ужо зусім на гарызонце, падстаўлялі табурэт бліжэй да замерзлага вакенца і дыхалі на шкло. Праз невялікі адталы кавалачак акна, яны пільна, ва ўсе вочы, выглядалі тату. Сапраўднае вяселле наступала, калі пачыналі прыбіраць лясную прыгажуню.
Час праляцеў хутка, засталіся адны ўспаміны…
***
Дарога да горада была няпростая, ухабістая. Тарас адчуваў тое напружанне, якое вісела ў паветры УВАЗіка. У люстэрка ён краем вока сачыў за бацькамі. Тата панура глядзеў уперад, а маці імкнулася непрыкметна змахнуць краем хусцінкі слязінкі. Тарас адчуваў пачуцці бацькоў, і ўсяляк загаворваў іх, хоць і ў самога сэрца разрывалася на кавалкі. Ён разумеў, што яго вёскі больш няма, і не будзе ніколі. Толькі некалькі ўросшых у зямлю хат і пакінуты дом нагадваў аб тым, што тут некалі жылі людзі. “Пройдзе час, і сэрца бацькоў супакоіцца. На гэта патрэбны час”, – разважаў хлопец.
Бацькі маўчалі, але ўсе іх думкі і іх сэрца былі там – у маленькай міраўскай чатырохсценцы. Перад іх вачамі, быццам эпізоды фільма, праляталі малюнкі жыцця.
Бясконцыя шматкі снега павольна падалі на зямлю, мароз мацнеў, вёска засталася зусім далёка.
***
Тарас вырашыў забраць бацькоў у сваю двушку, паколькі сям’і ў яго яшчэ не было. Гэта ў Архіпа, старэйшага брата, былі дзеці і жонка. Куды яму было яшчэ і двух старых да сябе браць?
Тарас выдзеліў бацькам большы пакой, сам жа размясціўся ў меншым. Раніцай сын сыходзіў на працу, і вяртаўся толькі позна вечарам. Бацькі большую частку часу праводзілі адны, сумуючы і падоўгу гледзячы ў акно шматпавярхоўкі.
Толькі аднойчы ў госці завітаў старэйшы сын з сям’ёй. Пагасцяваў крыху, і зноў бацькі засталіся адны. Яны кожны дзень успаміналі вёску, разважалі, як шмат снегу наваліла каля іх хаткі. А пачысціць няма каму.
Тарас адчуваў сум бацькоў, але так яму было больш спакойна. Толькі вечарамі яны падоўгу ўспаміналі самыя лепшыя моманты вясковага жыцця.
А да Новага года заставаліся лічаныя дні.
***
Пераднавагоднія чэргі ў кожнай краме. Неяк пасля працы Тарас вырашыў купіць падарункі. Але ўсё, што траплялася яму на вочы было не тое, што хацелася падарыць бацькам. Купіўшы традыцыйныя навагоднія прадукты, ён пануры вярнуўся на кватэру. Як заўжды яго сустрэлі бацькі.
У гэту ноч Тарас так і не заснуў. Ён увесь час успамінаў вёску, матуліны гасцінцы, і ялінку, якую прыносіў тата.
Раніцай наступнага святочнага дня сын зразумеў, які падарунак зробіць бацькам…
***
Быццам і нікуды не ад’язджалі. Маці завіхаецца ля печкі, пячэ духмяныя пірагі. Тарас пайшоў у канец агарода за ялінкай. Бацька на табурэце каля акенца выглядае сына і дыхае на замерзлае шкло. Знаёмы і такі цёплы, быццам матуліны пірагі, малюнак дзяцінства.
“Як добра тут. Спакойна. Утульна. Гэта мая малая радзіма – край майго маленства, самы дарагі куток на зямлі”, – разважае сын па дарозе дахаты. Усе шчаслівыя, а гэта галоўнае. Зараз прынясу ёлку – будзем упрыгожваць. Як добра, што Новы год будзем сустракаць менавіта тут”.
Тарас зразумеў самае важнае. Ён быў цвёрда ўпэўнены: адна рэч у жыцці існуе пэўна. І гэта рэч: зямлі бацькоўскай прыцягненне.
Кожнае свята з гэтага дня было вырашана адзначаць у любімай вёсцы.
Вольга Зайцава

Последние новости

Актуально

На Хотимщине стратовала ежегодная республиканская акция “Наши дети”

26 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Разговор о важном: губернатор Приднепровского края Анатолий Исаченко встретился с активом Хотимского района Хотимщины

24 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Сегодня состоялось торжественное открытие Хотимской районной центральной больницы после капитального ремонта и модернизации

24 декабря 2024
Читать новость
Происшествие

С не отработавшего по распределению выпускника осиповичского колледжа взыскали в бюджет более Br5 тыс.

24 декабря 2024
Читать новость
Актуально

В Хотимском районе образованы участковые комиссии по выборам Президента Республики Беларусь

23 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Фотофакт: Как прошел I Новогодний турнир по волейболу среди женских команд

23 декабря 2024
Читать новость

Рекомендуем