Темы

Каляды ў дзіцячым садзе № 2: свята радасці і традыцый

Каляды ў дзіцячым садзе № 2: свята радасці і традыцый

Каляды – адно з самых любімых і чаканых святаў, якое спалучае ў сабе весялосць, цеплыню і глыбокую сувязь з нашымі народнымі традыцыямі. У дзіцячым садку № 2 гэтае свята прайшло з вялікай радасцю і захапленнем.

Падрыхтоўка да Калядаў пачалася загадзя. Разам з дзецьмі мы вучылі калядныя песні, танцы, вершы. Усе былі настроены, каб свята атрымалася сапраўды асаблівым.

Падчас мерапрыемства дзеці даведаліся пра галоўную падзею свята – нараджэнне Ісуса Хрыста. Гісторыя была пададзена ў даступнай і цікавай форме, каб выхавальнікі маглі зразумець і адчуць значэнне гэтай падзеі. Дзецям патлумачылі, што Ісус Хрыстос прынес у свет любоў, дабрыню, надзею. Таму Каляды – гэта час, калі людзі павінны быць больш добрымі, шчодрымі, дзяліцца цеплынёю і радасцю з іншымі.

Пасля дзеці ў якасці гасцей завіталі ў «сялянскую хатку», дзе іх сустрэлі гаспадар з гаспадыняю.
Не абышлося таксама без гульняў і конкурсаў. Выхавальнікі з задавальненнем ўдзельнічалі ў традыцыйных забавах. У зале панавала атмасфера радасці і весялосці.

Каляды ў дзіцячым садзе сталі не проста забавай, але і важным урокам для дзяцей – яны пазнаёміліся з традыцыямі свайго народа, навучыліся шанаваць гісторыю і культуру, атрымалі магчымасць праявіць свае таленты.

Свята пакінула ў сэрцах усіх удзельнікаў толькі самыя светлыя эмоцыі. Такім чынам, дзеці не толькі даведаліся пра важнасць свята, але і змаглі пранікнуцца духам Калядаў, які аб’ядноўвае ўсіх нас у адзіную сям’ю.

Алена Папелыш,
музычны кіраўнік
дзіцячага сада № 2

Последние новости

Общество

К выборам Президента Беларуси изготовлено более 7 млн бюллетеней

15 января 2025
Читать новость
БелТА: в стране и мире

Лукашенко: экспорт становится наиважнейшим элементом экономики Беларуси

15 января 2025
Читать новость
Актуально

Парламентарий Сергей Давыдов встретился с хотимчанами

15 января 2025
Читать новость
БелТА: в стране и мире

Создание и развитие инфраструктуры страны. Лукашенко обозначил основную цель госинвестпрограммы

15 января 2025
Читать новость
Актуально

Добрые традиции продолжаются на Хотимщине

15 января 2025
Читать новость
Общество

Вниманию микроорганизаций и коммерческих организаций, вновь созданных в 2024 году!

15 января 2025
Читать новость

Рекомендуем