Темы

Настаўнікі Трасцінская базавай школы вядуць безперапынную работу па выхаванню маленькіх патрыётаў

Настаўнікі Трасцінская базавай школы вядуць безперапынную работу па выхаванню маленькіх патрыётаў

Любоў да Радзімы пачынаецца з месца, дзе чалавек нарадзіўся, правёў гады дзяцінства, зрабіў першыя крокі ў свет жыцця.

Настаўнікі дзяржаўнай установы адукацыі “Трасцінская базавая школа” вядуць безперапынную работу па выхаванню маленькіх патрыётаў, далучэнню выхаванцаў, вучняў да сучаснага і гісторыі роднай вёскі. Увесь калектыў школы працуе зладжана, аб’яднана, на “адной хвалі”. З гонарам і асобай пяшчотай настаўнікі разам з дзецьмі прымаюць ўдзел у мерапрыемствах, у якіх можна  расказаць аб малой Радзіме.

У дзіцячым садзе быў абагульнены вопыт педагагічнай дзейнасці  “Азнаямленне з малой Радзімай дзяцей рознаўзроставай групы для фарміравання патрыятычных пачуццяў”.

Матэрыял па дадзенай тэме быў прадстаўлен на пасяджэнні педагагічнага савету,  праводзяцца адкрытыя заняткі для законных прадстаўнікоў выхаванцаў, педагагічных работнікаў установы адукацыі, праведзены майстар-клас на метадычным аб’яднанні па вырабу цацак сваімі рукамі “Лялька з нітак”, прымалі ўдзел у конкурсе “Вандроўка ў мінулае” у рамках мерапрыемстваў абласнога праекту “Мая Зямля Прыдняпроўе” з работамі “Вёска Трасціно” і “Возера вёскі Трасціно”.

Вучні школы прымаюць ўдзел у раённых і абласных конкурсах мастацкага слова, прысвечаных Беларусі, малой Радзіме. Распрацоўваюць экскурсіённыя маршруты па мясцінах роднага краю, пішуць навукова-даследчыя працы. Дасягненні вучняў і настаўнікаў адмечаны дыпломамі I, II, III ступенямі.

Кожны з нас аддае  дзяцям частку свайго сэрца і душы напоўненых любоўю да Радзімы.

У кожнага чалавека ёсць той незабыўны, шчымліва-родны куток, дзе ён нарадзіўся, дзе прайшло яго  маленства, дзе ён першы раз адчуў непаўторную радасць ад першага кахання і горыч ад расчаравання.

Для нас такім куточкам з’яўляецца родная вёска.

Запрашаем вас у вандроўе па прыгожых мясцінам вёскі Трасціно Хоцімскага райёна, Магілёўскай вобласці Рэспублікі Беларусь. Прапануем вам зазірнуць у куточкі нашай малой Радзімы.

Мы падрыхтавалі для вас распавяданне пра мясціны, якое адправіць ў вандроўе па дзяцінству і дапаможа атрымаць незабыўныя прыемныя пачуцці і ўражанні.

 

Веска Трасціно знаходзіцца ў 12 кіламетрах ад пасёлка гарадскога тыпу Хоцімск, уздоўж дарогі Хоцімск-Клімавічы.  Адлегласць да Магілева 181,4 км, да Мінска 376,8 км.

З гісторыі вёскі: Згодна дакументаў першае успамінанне вёскі Трасціно даціравана 1662 годам.

Сваю назву веска атрымала ад рэчкі Трасцінка, правым прытоку Бесядзі. На берагах Трасцінкі рос трыснег, з якога рабілі трысцё ў бёрды кроснаў.

Праз вёску працякаюць дзве маленькія рачушкі Трасцінка і Мужычок. Каля вескі сіняй лентай пралягае шлях яшчэ адной рячкі – Бесядзь. Трасцінка і Мужычок, як дзве сяброўкі, няспешна нясуць і  ўліваюць свае воды ў гаманкую Бесядзь.  Вада  у рачушках чыстая і празрыстая, мабыць таму тут будуюць свае хаткі бабры.

Акурат пасярод вёскі, на шляху рячкі Мужычок, знаходзіцца возера. Улетку возера квітнее белымі суцвеццямі лілій, а ўздоўж берага каласіцца шэрымі мяцёлкамі трыснёг.  На возеры аблюбавалі месца для гнездавання і выхавання патомства лебедзі. Тут шмат дзікіх вутак, жывуць выдры. Воды рэчак і возера напоўнены разнастайнасцю свету рыб. Лешч, карась, платва, лінь, акунь і хішчны шчупак – гэта не ўвесь спіс рыбы, што плавае ў сіні вадаёмаў. Кожны рыбак знойдзе рыбу па свайму густу.

Веску з усіх бакоў засланяюць ад ветру лясы. Бярэзнікі, сасоннікі і змешаныя тыпы лесу. У сасонніку пасярод вескі жывуць ваверкі. Іх можна убачыць нават з дарогі.

У лясах поўна дзікіх звяроў, грыбоў і ягад. Лес сустракае гасцей водарам раслін, пахам грыбоў і прыгажосцю, якая сустракаецца толькі ў нашых краях.

А якая прыгажосць на прасторах палёў і лугоў! Зелянеюць травы, каласяцца нівы, жоўтым дываном квітнеюць палі засеяныя рапсам, стаіць лес з стромкіх сцяблоў кукурузы. Цэлы дзень чуваць гул матораў працуючай на палях і лугах тэхнікі. Ні адзін кавалачак зямлі не застаецца без прыгляду і ўвагі радзівых гаспадароў.

Паводдаль вёскі пабудаваны малочна-таварны комплекс “Бабулін падворак” славуты сваёй малочнай прадукцыяй не толькі ў роднай краіне, але і за яе межамі.

 

Вулачкі вёскі цягнуцца ўздоўж заасфальтаваных дарог. Навокал чысціня і прыгажосць. Акуратныя драўляныя і цагляныя домікі, размаляваны з любоўю жыхарамі  ў розныя  колеры.  Гэта прыдае асаблівы  каларыт вуліцам і паказвае густ жыхароў. Дзвухпавярховыя будынкі дамоў сабраны маленькім астраўком у цэнтры вёскі. Іх нямнога, але яны прыўносяць свой  гарадскі ўклад ў жыццё вяскоўцаў.

У цэнтры вёскі згуртаваны такія пабудовы, як школа, дом культуры , магазіны (дзяржаўны і ўласны) .

З гісторыі: Першая школа на Трасцінскай зямлі была адкрыта ў верасні 1883 года, у невялікай старой хаце. Навучалася ў ёй 20 юнакоў з 20 навакольных вёсак, хаця ўсяго дзяцей было каля 200.

У 1928 годзе ў вёсцы Трасціно было пабудавана новае драўлянае памяшканне школы.

У 1965 годзе была пабудавана двухпавярховая цагляная школа. Неаднаразова нашу вёску і школу наведвалі вядомыя пісьменнікі: Іван Чыгрынаў, Пятро Прыходзька, Аркадзь Куляшоў. Пятро Прыходзька і Іван Чыгрынаў былі прыняты ў ганаровыя піянеры Хоцімшчыны ў нашай школе.

З гісторыі вёскі: У 1986 годзе было пабудавана сучаснае двухпавярховае памяшканне Дома культуры. На другім паверсе размяшчаецца сельская бібліятэка.

На тэрыторыі вескі знаходзіцца помнік архітэктуры Свята-Нікольская царква.

З гісторыі вёскі: Свята-Нікольская царква была пабудавана на ахвяраванні сялян. Таксама на будоўлю царквы былі выдзелены грошы з дзяржаўнай казны. Каля царквы да рэвалюцыі доўгі час знаходзілася сядзіба і дом пана, а праз дарогу ад царквы знаходзіўся дом, дзе ён жыў.

У 30-я гады царква была разграблена, а будынак царквы быў выкарастаны ў якасці складскога памяшкання.

Зноў аднавілі будынак царквы ў 1958 годзе.

У прыгожым месцы вёскі Трасціно пастаўлены абеліск загінуўшым аднавяскоўцам у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Жыхары вескі славяцца сваім працалюбствам і шчырасцю, дабрынёй і адкрытасцю. Прыветлівыя і добрыя людзі. Як кажуць у народзе “ І ў горы, і ў радасці разам”

 

Завітайце ў нашу вёску! І вы ні на хвілінку не пашкадуеце аб гэтым!

Ці можна не любіць усё гэта, такое роднае, блізкае і дарагое?

“ Тут з адкрытай душою

Запрашаюць гасцей у свой дом.

Тут накормяць, напояць,

Абагрэюць сардэчным цяплом.”

А мы з упэўненасцю і гонарам можам сказаць: “Мы любім сваю Беларусь, краіну, дзе ёсць такія вёсачкі, дзе жывуць такія цудоўныя людзі і дзе такія прыгожыя мясціны. І разумеем, чаму “буслы і жураўлі  на РАДЗІМУ ляцяць…”

 

Вольга Анатольеўна Гаўрыленка,

выхавацель дзіцячага сада ДУА “Трасцінская базавая школа”

Последние новости

Актуально

Сегодня обновился состав Хотимской районной организации ОО “Белорусское общество “Знание”

4 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Внимание: ухудшение погодных условий!

4 декабря 2024
Читать новость
Происшествие

Минчанка пыталась найти свою собаку и попалась на уловку мошенников

4 декабря 2024
Читать новость
Актуально

В облисполкоме представили нового помощника Президента – инспектора по Могилевской области

4 декабря 2024
Читать новость
Общество

Законопроект по вопросам исполнительного производства принят в первом чтении

4 декабря 2024
Читать новость
Без рубрики

Минздрав пересмотрел нормы времени и расхода материалов на платные приемы врачей

4 декабря 2024
Читать новость

Рекомендуем