У дзiцячым садзе № 3 падрыхтавана выстава «Да вытокаў спадчыны»
З мэтай знаёмства выхаванцаў з сялянскім побытам нашых продкаў, асноўнымі рэчамі, іх ужываннем і выкарыстаннем у дзiцячым садзе № 3 падрыхтавана выстава «Да вытокаў спадчыны», своеасаблівы фрагмент сялянскай хаты.
Хата была і есць для кожнага чалавека тым месцам, дзе ен праводзіць большую частку свайго жыцця. Нездарма ў народзе кажуць:”Свая хатка, як родная матка”. Пачэснае месца ў сялянскай хаце займала печ. Яна абагравала хату, у ёй варылі ежу, на ёй спалі, адпачывалі, лячыліся. Макет печы прадстаўлены і на нашай выставе. Нашы продкі шырока выкарыстоўвалі гліняны посуд: гарлачы, збаны. Ен быў на любы густ і для розных патрэб. У кожнай сялянскай хаце можна было ўбачыць зручны абутак, плецены з лыка, лазовай кары, бяросты. Лапцi ёсць i на нашай выставе.
Таксама прадстаўлены на выставе качалка і калекцыя жалезных прасаў для разгладжвання вырабаў з тканіны. Вочы разбягаюцца ад стракатай прыгажосці фартушкоў і посцілак, абрусаў і ручнікоў.
На выставе знаходзяцца такія прылады ткацтва, як самапрадка i элементы ткацкага станка.
Маленькiя патрыёты сваёй краiны з зацiкаўленасцю разглядваюць рэчы, цiкавяцца iх ужываннем. Запрашаем усіх жадаючых, бацькоў нашых выхаванцаў наведаць выставу “Да вытокаў спадчыны”.
Наталля Андрээва, выхавальнік дзіцячага сада № 3