Темы

Хацімчане аб Беларусі і беларусах

Хацімчане аб Беларусі і беларусах

Быць беларусам – што гэта значыць? Аляксандр Каржоў:
– Быць беларусам для мяне – гэта перш за ўсё быць грамадзянінам, сапраўдным патрыётам сваёй краіны, паважаць культуру, мову, звычаі, ведаць гісторыю. Сапраўдны беларус – гэта той, хто імкнецца захаваць усе тыя каштоўнасці, пра якія так шмат пісалі беларускія паэты і пісьменнікі, цікавіцца мінулым і ўдзельнічаць у сучаснасці сваёй краіны. Быць беларусам – гэта не значыць запіс у пашпарце. Быць беларусам – гэта мець беларускую душу, гэта проста жыць і быць ім.

Назавіце некалькі значных падзей у гісторыі Беларусі, без ведання якіх беларус – не беларус? Наталля Сцефанцова: – Ёсць шмат падзей, якія ў сукупнасці ствараюць гісторыю Беларусі і беларусаў. Вельмі цяжка выдзеліць з іх найбольш важныя. Упэўнена, што ніколі не забудуцца гераізм і ахвяры беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Кажучы пра знакавыя даты, нельга не ўзгадаць і пра дзейнасць нашага першадрукара Францішка Скарыны, і, безумоўна, проста немагчыма не спыніцца на станаўленні суверэнітэту Рэспублікі Беларусь.

Якія традыцыі павінен ведаць і захоўваць кожны беларус? Ірына Янчанка: – Мне вельмі блізкія многія традыцыі, якія засталіся ў памяці беларусаў яшчэ з даўніх часоў. Абрадавае свята Купалле, дзіўная і смачная Масленіца, вясёлыя святочныя Калядкі, амаль забытае гуканне вясны… Наш народ мае самабытную культуру, традыцыі абрады. Мы шануем іх і павінны рабіць усё, каб нашы дзеці таксама іх памяталі і перадавалі сваім дзецям.

Што робіць нас, беларусаў, прыкметнымі сярод суседніх краін? Кацярына Шумілава: – Беларусь – краіна дзіўнай прыгажосці, у некалькіх словах нават не выкажаш тое, чым яна адрозніваецца ад тых жа суседніх Расіі ці Украіны, таму што адрозненні бачны ва ўсім. У першую чаргу для мяне асаблівасці маёй краіны – гэта культурныя традыцыі беларусаў, нашы нацыянальныя святы, прырода, мова, нацыянальная кухня. А яшчэ ў нашай краіне жывуць самыя памяркоўныя і шчырыя людзі.

Якія ўнікальныя рысы характару і светапогляду ўласцівы беларусам? Максім Мамчанка: – Можна бясконца пералічваць, якія рысы характару ўласцівыя беларускаму народу. Гэта і добразычлівасць, і гасціннасць, і працавітасць, і талерантнасць, і адкрытасць, і стрыманасць, і разважлівасць. Адным словам, на беларускай зямлі жывуць самыя лепшыя людзі.

Якой вы бачыце будучыню сваёй краіны? Тамара Сідарэнка: – Я бачу сваю Беларусь дэмакратычнай стабільнай краінай, якая займае належнае месца сярод іншых краін свету, мае ўласную адметную нацыянальную культуру, высокі ўзровень адукаванасці і культуры. Я бачу сваю краіну, напоўненую радасным дзіцячым смехам і мірным небам, за якое аддалі сваё жыццё нашы дзяды і прадзеды. Будучыня Беларусі ў нашых руках, і ад кожнага з нас залежыць, якім будзе заўтрашні дзень.

Последние новости

Общество

Зацепило

18 ноября 2024
Читать новость
Актуально

По номеру 122 открыта горячая линия ФСЗН по вопросам пособий во временной нетрудоспособности и по беременности и родам

18 ноября 2024
Читать новость
Личность

Участковый инспектор Хотимского РОВД Вадим Андрейченков: “Нет ничего важнее, чем помогать людям, защищать их права и законные интересы”

18 ноября 2024
Читать новость
Актуально

Почему Лукашенко гордится белорусами, что отпугивает врагов и в чем соль земли могилевской? Главное из поездки Президента в Климовичи

16 ноября 2024
Читать новость
Актуально

Могилевская область делает ставку на развитие рыбоводства

16 ноября 2024
Читать новость
Актуально

ФОТОФАКТ: В Климовичском аграрном колледже проходит концертная программа для тружеников села

16 ноября 2024
Читать новость

Рекомендуем