Темы

Игорь Абушкевич: “Выбирал место для жизни – нашел нечто значительно большее”

Игорь Абушкевич: “Выбирал место для жизни – нашел нечто значительно большее”

Жыць на пазітыве, атрымліваць задавальненне ад кожнага пражытага дня, любіць і тварыць. Менавіта такім, светлым і філасофскім, Ігар і Ірына Абушкевічы з а/г Забялышын лічаць сваё галоўнае прызначэнне ў жыцці. Гарманічна дапаўняючы адзін аднаго, за трыццаць адзін год яны навучыліся разумець, адчуваць і нават прадбачыць думкі другога. А гэта вялікая штодзённая праца, і ў першую чаргу праца над самім сабой, праца не аднаго, а адразу абодвух, праца, якой з дня ў дзень вучыліся і працягваюць вучыцца мае героі.
Сярод моладзі сёння асабліва актуальна тэндэнцыя – любой цаной звязаць жыццё з горадам, галоўны аргумент – там значна больш перспектыў. У свой час Ігар Міхайлавіч паміж горадам і вёскай аддаў перавагу апошняй, прыехаўшы на Хоцімшчыну па размеркаванні з Магілёва. Ужо на той час цвёрда вырашыў: ён жадае жыць у сельскай мясцовасці з яе бясконцымі прасторамі, запаведнымі лясамі і звонкімі рачулкамі. І Хоцімшчына адразу пакарыла яго сэрца. Гэтак жа запала ў душу гараджаніна энергічная і сімпатычная дзяўчына, якая пасля музычнага вучылішча заканчвала праходзіць адработку( дарэчы, Ірына стаяла ля вытокаў музычнай школы, аўт.) , але раптам адказнага працаўніка заўважылі і запрасілі затрымацца яшчэ на год. Той год стаў вельмі важным для абодвух… Ужо пасля першай сустрэчы юнак быў цвёрда ўпэўнены – з такой дзяўчынай, як Ірына, ён бы не супраць пражыць усё жыццё. Ірына ж, наадварот, амаль не звярнула на будучага мужа ніякай увагі. Яна насупраць марыла аб гарадской мітусні. Ігару прыйшлося сур’ёзна і не адзін год заваёўваць сэрца будучай жонкі. Але ён быў настойлівы. У пэўны момант Іра зразумела: побач знаходзіцца яе чалавек, той адзіны, якога яна чакала ўсё жыццё. Так нарадзіўся саюз двух творчых людзей, якіх аб’яднала вельмі многае. А музыка ў сям’і Абушкевічаў стала тым любімым і агульным захапленнем, якое было па душы абодвум. Сёння Ірына Леанідаўна выкладчык па класу акардэон-фартэпіяна ў ДШМ філіяла а/г Забялышын, Ігар Міхайлавіч – мастацкі кіраўнік у Забялышынскім СДК.
Музыкальны дар адкрыўся ў Ігара даволі рана і адыграў вызначальную ролю ў выбары будучай прафесіі. Паспрабаваўшы сябе ў іншых іпастасях, зразумеў – ён цалкам творчы чалавек, і таму павінен займацца той справай, якая лепш усяго атрымоўваецца. А лепш усяго атрымоўвалася займацца музыкай, гены зрабілі сваю справу. У сям’і Ігара Міхайлавіча па мацярынскай лініі ўсе пявучыя, па бацькоўскай – гралі на музычных інструментах. Ён успамінае, як аднойчы малодшая сястра займалася на фартэпіяна, а ён проста пачуў, падыйшоў і папрасіў паказаць, якія дзе ноты знаходзяцца. Юнак адразу ўсё зразумеў. Пасля скончыў курсы акампаніятараў мастацкай самадзейнасці, дзе атрымаў вельмі важныя азы. Далей самаўдасканальваўся самастойна. Асабліва вабілі майго героя харавыя спевы, нават прыйшлося паспрабаваць сябе ў ролі кіраўніка народнага хора.
Ігар Міхайлавіч лічыць: калі чалавек займаецца справай, якая яму даспадобы, гэта абавязкова прынясе станоўчы вынік. Аб выніках сваёй творчасці Ігар Абушкевіч з задавальненнем дзеліцца, нават не ўтрымлівае і прапануе паслухаць складзеную ім музыку на словы Івана Пехцерава «Малая радзіма». Гэта кранае з першых нот – толькі чалавек, які шчыра любіць і адчувае так глыбока можа стварыць нешта падобнае.
У размове даведваюся пра цікавыя аўтабіяграфічныя моманты. Вось адзін з іх. Толькі ўявіце: калісьці Ігар Міхайлавіч мог апынуцца ў саставе «Песняроў». На адным з мерапрыемстваў, што праходзіла ў нашым раёне, прысутнічала знакамітая група. Былы кіраўнік гурта Уладзімір Мулявін зацікавіўся выступленнем хацімчаніна, і яму прапанавалі падысці на гутарку. Але ён прыняў іншае рашэнне.
– Разумееце, я не мог адказацца ад сваёй мары, на той час якраз дабудоўваў дом. Побач была любімая жанчына. І я зразумеў, што маё месца тут, дзе ўсё было такім знаёмым і блізкім. Выбар быў зроблены. Ці шкадаваў потым? Крыху, але пасля ўсё ж зразумеў, што знайшоў значна больш, чым страціў, – дзеліцца мастацкі кіраўнік.
На мерапрыемствах з удзелам Ігара Абушкевіча заўжды збіраюцца цэлыя залы, прыходзіць шмат моладзі. Не так даўно ён арганізаваў свой юбілейны вечар, на якім гучалі яго песні, а яшчэ прэзентаваў сваю кнігу «Сум – гэта вораг або сябар». Для многіх Ігар Міхайлавіч у гэты дзень адкрыўся цалкам з іншага боку.
Ад творчасці мы з гаспадарамі зноў плаўна пераходзім на тэму сямейных адносін і каштоўнасцей. На пытанне аб ролі ў сям’і кожнага абодва амаль у адзін голас адказваюць, што яна аднолькавая – яны проста дапаўняюць адзін аднаго. Ірына амаль заўжды выступае арганізатарам, у яе штодзённа гатовы план новага дня, Ігар – натура больш творчая, таму іншы раз, каб зрабіць штосьці па дому, яму патрэбен адпаведны настрой. А паколькі Ігар Міхайлавіч – натура творчая, то і да любой справы падыходзіць творча. Зараз вось займаецца будаўніцтвам альтанкі ў форме піраміды, у планах – дзіцячая пляцоўка для дзяцей і ўнукаў. Дарэчы, забаўныя мішкі з дрэва каля СДК – таксама справа рук Ігара Абушкевіча. А яшчэ ў летні сезон мае героі вельмі любяць займацца вырошчваннем клубніц, хадзіць у лес па грыбы, шмат чытаюць: ад класікі да духоўнай літаратуры.
Калісьці Абушкевічы выбралі месцам для жыцця – край з непаўторнай прыродай і адкрытымі людзьмі. І не пашкадавалі аб такім выбары. Таму што аднойчы, выбраўшы малой радзімай Хоцімшчыну, яны знайшлі значна большае: сям’ю, справу па душы, любоў, павагу, гармонію, мір і спакой.
Вольга Зайцава

Последние новости

Актуально

В Хотимске прошел районный семинар по вопросам воспроизводства стада

27 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Продолжается подписка на I полугодие 2025 г. на районную газету “Шлях Кастрычніка”. В Новый год со старыми друзьями!

27 декабря 2024
Читать новость
Актуально

В преддверии новогодних праздников в Хотимском районном ЦКРОиР прошла акция “Наши дети”

27 декабря 2024
Читать новость
Актуально

На Хотимщине стратовала ежегодная республиканская акция “Наши дети”

26 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Разговор о важном: губернатор Приднепровского края Анатолий Исаченко встретился с активом Хотимского района Хотимщины

24 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Сегодня состоялось торжественное открытие Хотимской районной центральной больницы после капитального ремонта и модернизации

24 декабря 2024
Читать новость

Рекомендуем