Никита Северцев вошел в число призеров XII республиканского конкурса “Энергомарафон – 2018”
Задума працы была агульная – настаўніка і вучня. Мікіта адразу падтрымаў ініцыятыву сваёй першай настаўніцы Ніны Каваленка паўдзельнічаць у конкурсе. Работа атрымалася цікавая, і што самае галоўнае – актуальная і карысная. У роліку яны паказалі важнасць устаноўкі прыбораў уліку газа, вады, электраэнергіі, цяпла, якія істотна дазваляюць эканоміць дамашні бюджэт.
– Ужо з малога ўзросту трэба дапамагчы дзіцяці засвоіць асновы беражлівага і клапатлівага стаўлення да багаццяў зямлі, да ўсяго, што яго акружае, растлумачыць, што прыродныя рэсурсы не бясконцыя. Менавіта, гэта мы імкнуліся данесці праз відэаролік, – разважае Ніна Віктараўна.
У размове з прызёрам даведалася, што Мікіта добра вучыцца, у яго шмат сяброў. Як многія хлопчыкі любіць часам пагуляць у камп’ютарныя гульні, але разам з тым вучоба і дапамога па дому ў яго на першым плане. Як не дзіўна сёння чуць ад маладых людзей, але юнаку падабаецца чытаць. Сярод любімых кніг – «Герой нашага часу» М. Лермантава. Раптам не стрымліваю і пытаю, як выглядаюць героі, на якіх жадае быць падобны Мікіта Северцаў.
– Гэта мае бацькі. Я вельмі ўдзячны ім за выхаванне і падтрымку, бо менавіта яны першымі навучылі мяне важным рэчам, сярод якіх – і эканомія і беражлівасць, – прызнаецца пераможца.
Вольга Зайцава.
Фота аўтара