Темы

Добры водгук пакупнікоў – лепшая ўзнагарода для Святланы Баевой

Прайшло, літаральна, некалькі месяцаў пасля таго, як магазін “Родны кут” Хоцімскага РайСТ а/г Забялышын быў мадэрнізаваны. Больш за ўсё такое абнаўленне падабалася жыхарам вёскі, якім іншы раз прыходзілася ехаць за таварамі ў райцэнтр. Сёння ж шырокі асартымент прыемна радуе кожнага вяскоўца, а яшчэ ў размове пакупнікі, якіх давялося сустрэць перад дзвярыма крамы, прызналіся – вельмі радуе высокая культура абслугоўвання прадаўцоў “Родны кут”.
– Вялікі асартымент тавараў, зніжкі, больш сучасны дызайн памяшкання, новае абсталяванне – усё вельмі падабаецца. Нават жыхары суседніх раёнаў прыязджаюць да нас, каб закупіць усё неабходнае. Хочацца ад імя ўсіх вяскоўцаў і сябе асабіста падзякаваць кіраўніцтва раёна, праўленне Раённага спажывецкага таварыства і ўсіх, хто прыклаў намаганні ў прыемнае абнаўленне нашай крамы, – дзеліцца Святлана Баева, прадавец 6 разраду магазіна “Родны кут” у а\г Забялышын.
Дарэчы, Святлана Мікалаеўна працуе ў гандлі ўжо каля 20 гадоў. Спачатку рабіла на падмене адпачынкаў у іншых вёсках – Таклёўка, Прудок, Гарадок, а потым перабралася ў Забялышын, адкуль сама родам. На пытанне аб тым, ці думала змяніць месца жыхарства ці прафесію, мая суразмоўца на міг задумваецца. Але робіць гэта не для таго, каб адказаць на пастаўленае пытанне, а проста нават і ўявіць не можа, што магло б скласціся інакш.
У краме заўжды шматлюдна, даведзены план па продажах тавараў выконваецца добра. За час працы невялікі калектыў крамы зарэкамендаваў сябе толькі са станоўчай стараны. Аб гэтым сведчаць Дыпломы і Граматы ў кабінеце.
Любімая работа, вёска, дом, дарослая дачушка – студэнтка – тое, што робіць Святлану Баеву па-сапраўднаму шчаслівай. А самай лепшай узнагародай для жанчыны становяцца станоўчыя водгукі за яе працу. А што яшчэ трэба?
Вольга Зайцава.
Фота аўтара

Последние новости

Тайны вселенной

Во Вьетнаме ученые обнаружили не известную науке зубастую жабу

4 октября 2024
Читать новость
Спорт

Соболенко проиграла в 1/4 финала турнира WTA-1000 в Пекине

4 октября 2024
Читать новость
Тайны вселенной

Ученым удалось вырастить из тысячелетнего семечка упоминаемое в Библии дерево

4 октября 2024
Читать новость
Здоровье

Синоптик рассказал, сколько суток продлятся на Земле магнитные бури

4 октября 2024
Читать новость
Экономика

Взносы страховых организаций Беларуси за январь-август выросли на 15,4%

4 октября 2024
Читать новость
Наука и технологии

В Польше открыли часовню, где священником работает искусственный интеллект

4 октября 2024
Читать новость

Рекомендуем