Темы

Алена Рабцава прапагандуе здаровы лад жыцця

Існуе вялікая колькасць прыказак і прымавак пра наш орган зроку – вочы. Бадай, самая вядомая і часта ўжывальная: лепш адзін раз убачыць, чым сто разоў пачуць. Або напрыклад: ніколі не вер вушам – вер вачам. І гэта сапраўды так. Але ісціна ў іншым. Добра, калі чалавек можа атрымліваць асалоду ад разнастайнасці колераў навакольнага свету, і калі ўсе органы пачуццяў здаровыя. Калі ўсё ж узнікаюць пэўныя пытанні, кансультацыя спецыяліста патрабуецца неадкладна.Кабінет урача-афтальмолага Хоцімскай ЦРБ Алены Рабцавай, мабыць, ніколі не бывае пустым. Штодзённа тут можна сустрэць не толькі дарослых пацыентаў, але і самыя маленькія ў Алены Пятроўны таксама частыя госці. Вось, напрыклад, як адбылося і ў гэты раз, калі я з блакнотам і ручкай толькі паспела сесці за стол. У чарговы раз мне выпала магчымасць убачыць доктара за працай. Чаму ў чарговы? Таму што неяк прыводзіла сваіх дзетак на медагляд, ды і самой таксама даводзілася быць пацыенткай урача. Алена Пятроўна з уважлівасцю і адказнасцю імкнецца ўсё разгледзець спецыяльнымі прыборамі, паказаць літары або малюнкі зусім юным пацыентам. А асабліва спадабалася тое, як цудоўна доктар можа знайсці да іх падыход.
– Безумоўна, з дарослымі працаваць значна прасцей. Яны могуць з лёгкасцю растлумачыць свае пачуцці і праблемы. Куды складаней з дзеткамі, якія яшчэ не ўмеюць размаўляць. Маленькія непаседы часта капрызнічаюць, прыходзіцца іх супакойваць, нават цацкамі забаўляць, каб толькі яны не круціліся і пасядзелі некалькі хвілін спакойна.Тады адначасова даводзіцца быць і ў ролі псіхолага. Але праца прыносіць мне вялікае задавальненне. А яшчэ магу ўпэўнена сцвярджаць, што работа наша ўдзячная. І, калі тэрапеўт або хірург можа ўбачыць вынік сваёй працы праз пэўны прамежак часу, то афтальмолаг – амаль адразу. І гэта вельмі прыемна,- прызнаецца медык.
Падчас размовы дазналася, што Алена Рабцава, нягледзячы на ўкраінскія карані маці, скончыла Баханоўскую школу. А пасля зрабіла выбар, аб якім ніколі не пашкадавала. І хоць у сям’і медыкаў не было, акрамя бабулі, якая рабіла фельчарам, яна паступіла ў Мінскі медыцынскі дзяржаўны інстытут па спецыяльнасці лячэбная справа. Але ўжо на размеркаванні дзяўчына вырашыла, што звяжа сваё жыццё з афтальмалогіяй. Успамінае, што вялікую дапамогу ёй у свой час аказала медсястра Вера Балка, якая дапамагала медыку не толькі ў прафесійным плане. Дарэчы, Алена Пятроўна расказала, што ва ўсе часы ёй вельмі шанцавала на людзей, з якімі даводзілася працаваць.
Нягледзячы на тое, што любімая праца займае значную частку часу, Алена Рабцава знаходзіць хвіліну і для заняткаў фізкультурай. Прызнаецца, што цяга да спорту ўзнікла яшчэ з дзяцінства, калі ў школе праходзілі лыжныя гонкі. Сёння Алена Пятроўна не прапускае ніводнага раённага спаборніцтва, з кожным разам папаўняючы сваю капілку новымі ўзнагародамі. Але лыжы – не адзінае захапленне ўрача. Яшчэ – тэніс, валейбол, танцы.
– Вельмі люблю рыбачыць. Калі шанцуе і клёў ідзе добра, магла б паспаборнічаць з вопытнымі рыбакамі, – дзеліцца медык. – Таксама люблю хадзіць у лес па грыбы і ягады.
Алена Пятроўна цудоўная маці. Што тычыцца выхавання дзяцей, яно заўжды было дэмакратычным у іх сям’ і. Урач жартуе, што сакрэтаў асаблівых няма – дом, школа і прырода. Усё проста, тым не менш нельга не спыніцца на тым факце, што старэйшая Кацярына ўжо дыпламаваны інжынер, Аляксандр жа ў гэтым годзе скончыў школу з залатым медалём і пакуль яшчэ не вызначыўся, кім стане. Але, як кажа маці, самае галоўнае, каб быў чалавекам добрым, а праца, каб спадабалася, ды прыносіла карысць людзям. А гэта дарагога каштуе, калі праца ўдзячная.
Вольга ЗАЙЦАВА.
Фота аўтара

Последние новости

Общество

22-23 ноября «Марафон единства» в Могилеве. «Знаковая встреча»

18 ноября 2024
Читать новость
Тайны вселенной

Тонкоклювый кроншнеп признан полностью вымершим видом

18 ноября 2024
Читать новость
Тайны вселенной

Часы героя “Титаника”, спасшего более 700 жизней, проданы за рекордную сумму

18 ноября 2024
Читать новость
Наука и технологии

Лондон провел первый управляемый пуск крылатой мини-ракеты SPEAR

18 ноября 2024
Читать новость
Образование

Законопроект по вопросам образования одобрен Советом Республики

18 ноября 2024
Читать новость
Экономика

Уборку сахарной свеклы и кукурузы на зерно завершили в Беларуси

18 ноября 2024
Читать новость

Рекомендуем